Звесткі пра аўтара тут.
Дзевяноста адзін год таму назад, у маі 1925 года, пачалося будаўніцтва чыгункі, якая злучыла паміж сабой буйны транспартны вузел Орша з Лепелем. Ваенныя чыгуначнікі падчас будаўніцтва сутыкнуліся з шэрагам прыродных перашкод, якія паўсталі на іх шляху. Чыгуначнае палатно мусіла пралегчы па моцна перасечанай мясцовасці са шматлікімі забалочанамі нізінамі і балотамі.
Але самай галоўнай перашкодай з’яўляліся ручаі і рачулкі, якія паўставалі на шляху да намечанай мэты і зніжалі тэмпы быдаўніцтва. Праз водныя аб’екты было пабудавана шэраг драўляных мастоў. Пасля афіцыяльнага адкрыцця чыгункі Орша – Лепель восенню 1925 года работы па ўдасканальванню магістралі працягвалі на працягу наступных некалькіх год.
Першыя месяцы эксплуатацыі паказалі недасканаласць выкананых у спешцы работ, асабліва гэта тычылася мастоў, небяспекай для якіх былі вясновыя паводкі. Прыродныя катаклізмы сталі асноўнай прычынай затрымкі руху па чыгунцы, выводзілі яе з эксплуатацыі. Тады было прынята рашэнне аб будаўніцтве жалезнабетонных мастоў.
Адзін з такіх мастоў перакінуўся недалёка ад вёскі Горкі праз рэчку Таўпянку, што выцякае з возера Чэрцы і ўпадае ў раку Улу.
На бакавой частцы бетоннага насцілу моста будаўнікі пазначылі дату яго будаўніцтва “1929”.
Лічбы зробленыя з цэментнага раствору добра захаваліся да нашага часу. Шкада, што цяпер такім чынам не ўвекавечваюць пабудаваныя аб´екты.
Напісана ў 2016 годзе.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |