Вось так празаічна пачынаюцца ўсе рэкі, якіх не нараджае нейкі вадаём, накшталт нашай Улы. Прайшло 27 год, і мяне зноў пацягнула на спатканне са сваёй даўняй сяброўкай Усвейкай. Толькі цяпер не пехатой пайшоў з 25-кілаграмовым рукзаком на плячах, а завёў "Трафей" і цёплым летнім днём 2015 года падаўся шукаць зручны бераг, каб сам-на-сам пабыць з рачулкай, заселенай у маёй свядомасці на ўсё астатняе жыццё. На дзіва, яе стан палепшыўся, паколькі паздыхалі ўзбярэжныя фермы, запусцілі раллю, што да самай вады ўзорвала і ўгнойвала берагі... Але гэта не мінус сельскай гаспадарцы, а плюс краху камуністычнай эры - ад такога, на першы погляд занядбання гаспадарчай дейнасці, мяса, малака і хлеба ў крамах паболела ў разы.
![]() НРАВИТСЯ |
![]() СУПЕР |
![]() ХА-ХА |
![]() УХ ТЫ! |
![]() СОЧУВСТВУЮ |